?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Я ж даўно ўжо забываюся сказаць, што наведваю гурток па беларускім народным строі. Гэта было незапланавана, яшчэ ўлетку я нават пра гэта не падазравала:) Але ж убачыла аб'яву ў by_ethno  і адразу ж усё і вырашыла. Няма слоў, каб апісаць мае захапленне - і арнаментам, і строямі, і гуртком, і выкладчыкам Настай .. так што ўсім беларускам, якія чытаюць мой журнал, вельмі раю як мінімум пазнаёміцца з   беларускім народным строем, а як максімум - пашыць сабе такі. А для натхнення і заахвочвання вось вам прыгожыя карцінкі з кнігі Раманюка "Беларускае народнае адзенне" . У самой кнізе здымкаў вельмі шмат, я адабрала тыя, на якіх прыгожыя кабеты пазіруюць фатографу з рознымі керамічнымі вырабамі ( ну і некалькі без керамікі, але якія мне вельмі-вельмі спадабаліся).
Абяцаю хутка паказаць першыя мае поспехі ў вышыванні.


1. Кобрынскі р-н, в.Варатынічы, пач.ХХ ст.




2. Клецкі р-н, пачатак  ХХ ст.

Гэта мой  любімы здымак:


3. Мастоўскі р-н, маладуха ў верхнім адзенні з капарам, пачатак  ХХ ст.

А гэта проста прыгожы здымак і прыгожая дзяўчына з Цэнтральнай Беларусі ( я шыю сабе менавіта з тых мясцін строй, і каптурык такі буду шыць):



4. Маладзечанскі р-н, пачатак  ХХ ст.

Звярніце ўвагу, я раней не ведала, а на мінулым занятку нам растлумачыла Наста, што дзяўчыны насілі каптурык як на зд.4, а замыжнія жанчыны, як на здымку 3 - разам с хусткай.
А вось яшчэ адзін каптурык:


5. Камянецкі р-н , святочны строй, пачатак ХХ ст.

Вось якія дзяўчынкі, 2 збанка і міска:)

6. Слуцкі р-н, пачатак ХХ ст.



7. Івацэвіцкі р-н, в. Святая Воля 1930я гады.

І любілі ж са збанам фатаграфавацца!

8. Лідскі р-н,   1930я

Яшчэ збан, ды які вялікі! А вось строй ужо прасцейшы - штодзённы, не хадзілі кожны дзень у вышываных кашулях, шкадавалі іх.

9. Лідскі р-н  традыцыйнае летняе адзенне, 1920-я г.

А вось жанчына з макотрай:


10. Жлобінскі р-н, в. Заброддзе пачатак  ХХ ст

А вось паглядзіце на верхняе адзенне, якое раней насілі. МНе вельмі падабаецца такое (вось бы такое пашыць!)

11. Дзяўчына ў світцы, Кобрынскі р-н

А гэта проста вельмі файны фотаздымак. Такія цені, свет:


12. Кобрынскі р-н, 1920 гг

Гарныя дзяўчыны!


13. Старадарожскі р-н, святочныя касцюмы дзяўчат канец ХІХ - пачатак ХХ стст.



14. Драгічынскі р-н, в. Радастава, сяр.ХХст.

Ну і яшчэ два  каляровых здымка:

15. Кобрынскі р-н, пач.ХХ ст.


16. Светлагорскі р-н, в. Хутар, пачатак ХХст.


Для моих рускоязычных друзей. Этой записью и фотографиями я хочу вдохновить белорусок последовать моему примеру и сшить себе белорусский национальный костюм.  А сама я в процессе! Шью себе сейчас рубашку по мотивам Воложинского района Минской области (Центральная Беларусь).  А в планах еще юбка, жилет (гарсэт), фартук и чепчик (каптурык). 

Comments

( 31 comments — Leave a comment )
annajourcrafts
Nov. 27th, 2012 11:06 am (UTC)
обозначения "начало 20 века" это ведь именно к костюмам относятся? а сами фотографии мне кажется 1970-80х или даже позже? лица в основном уж больно современные :)

у меня периодически появляется мысль, но скорее о попытках сочетания национальных элементов с обычной одеждой, чем о полном облачении. но как-то я все никак не доведу ее до конкретной идеи
annajourcrafts
Nov. 27th, 2012 11:07 am (UTC)
вот разве что фото с маленькими девочками похоже на старое
(no subject) - kufarrr - Nov. 27th, 2012 11:52 am (UTC) - Expand
(no subject) - kate_labetskaya - Oct. 11th, 2013 12:52 pm (UTC) - Expand
(no subject) - pani_teklia - Nov. 27th, 2012 03:28 pm (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Nov. 27th, 2012 07:13 pm (UTC) - Expand
pani_teklia
Nov. 27th, 2012 03:34 pm (UTC)
Вельмі люблю гэты альбом Раманюка. Ёсць яшчэ адна кніжка па беларускім народным строі - "Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы", аўтары В.А. Лабачэўская і З.І. Зіміна, 2009 г. Яна прызначана якраз для таго, каб дапамагчы ў вырабе традыцыйнага строя. Толькі вось падзвінскі касцюм там адсутнічае (((
kufarrr
Nov. 27th, 2012 07:17 pm (UTC)
Так, кнігу Лабачэўскай і Зімінай мне дала на час сяброўка. Аднак мне лягчэй усе зразумець, калі паказваюць і тлумачаць "на пальцах":) Я магу ў Насты Глушко спытаць пра падзвінскі строй, у яе шмат чаго ёсць, чаго няма ў кніжках.
(no subject) - pani_teklia - Nov. 28th, 2012 07:36 am (UTC) - Expand
sunflower_juice
Nov. 27th, 2012 05:50 pm (UTC)
потрясающие костюмы!!! мне очень понравились. И лица тоже очень красивые. И фото дивные.
В общем, спасибо, Катя, за этот пост!
Это просто праздник!
kufarrr
Nov. 27th, 2012 07:18 pm (UTC)
Саша, рада что понравилось! Не знаю, скоро ли (вышивать - дело долгое..), но покажу когда-нибудь и фотографии себя в народном костюме:)
maria_mihalna
Nov. 29th, 2012 08:01 am (UTC)
Красота!я думаю Катя,тебе оч пойдет такой наряд:)"11. Дзяўчына ў світцы, Кобрынскі р-н" - явно тебя предстваляю в такой свитке
Вдохновляет...но вышивание,это так кропотливо...я скорее сделаю большой кувшинчик,чем вышью вот такую (замечательную!) хотя бы рубашечку;)
kufarrr
Nov. 30th, 2012 08:10 am (UTC)
Маша, ты себя недооцениваешь:) Ты же умеешь вязать! А я вот, например, не умею, и мне кажется, что вязать гораздо сложнее, чем вышивать:)
pushistost
Jan. 7th, 2013 04:41 pm (UTC)
Добрый вечер!
Извините за вторжение, но очень хочется спросить - а у вас есть мотивы для вышивки именно белорусских рубах? Я уже несколько лет ищу книги с белорусскими мотивами. Нашла пока только про гарсэт. Купила себе эту книгу, но все надеюсь, что найду и про национальную вышивку.
Чтобы немного объясниться - я наполовину белоруска. Отец белорус, а мама - русская. Родственники в Минске сейчас живут, ч там каждый год бываю.
kufarrr
Jan. 7th, 2013 06:22 pm (UTC)
Добрый! Да, сейчас, наеврное сложно найти в магазинах книги по теме, хотя буквально пару лет назад была идана замечательная книга Лобачевской и Зиминой "Белорусский народный костюм". Говорят, что она есть в сети отсканированная, я тоже попробую ее найти, если найду быстрее вас - кину ссылку. А вам какая-то определенная местность нужна? Я могла бы вам сбросить по конкретным областям то, что у меня есть.
(no subject) - pushistost - Jan. 7th, 2013 06:26 pm (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Jan. 7th, 2013 07:38 pm (UTC) - Expand
(no subject) - pushistost - Jan. 8th, 2013 07:33 am (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Jan. 8th, 2013 06:41 pm (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Jan. 7th, 2013 07:44 pm (UTC) - Expand
(no subject) - pushistost - Jan. 8th, 2013 07:33 am (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Jan. 8th, 2013 06:41 pm (UTC) - Expand
Tanya Ptashnik
Jun. 29th, 2013 11:05 am (UTC)
Цудоуны артыкул! Дзякуй! Рыхтуемся адсвяткаваць Дзень Беларусi у Кыргызстане, шукалi розныя цiкавыя матэрыялы, каб зрабiць маленькую гульню дзеля гасцей, нешта накшталт 10 Things that you didn't know :)
kufarrr
Jul. 3rd, 2013 10:02 am (UTC)
Радая, калі артыкул быў карысны:)
zoi_ka
Jan. 21st, 2014 12:18 am (UTC)
як твае справы паводле народнага строю? я збіраюся па пятніцах таксама пачаць)))
падкажы, калі ласка, крыніцу, дзе ты брала такія файныя фотаздымкі?
kufarrr
Jan. 21st, 2014 12:47 pm (UTC)
Ой, нават сорамна сказаць - строй усе яшчэ не гатовы! Засталося мала - давышываць рукаў кашулі, сшыць усе дэталі і спадніцу на машынке прыстрачыць. Вось давяжу тут штосьці і вазьмуся за строй.
Здымкі з кнігі Раманюка "Беларускае народнае адзенне", у мяне недзе быў ПДФ-файл, магу скінуць - скажы мэйл.
Ты ў СЭТ пойдзеш, да Насты?
(no subject) - zoi_ka - Jan. 23rd, 2014 10:36 pm (UTC) - Expand
(no subject) - kufarrr - Jan. 25th, 2014 05:35 pm (UTC) - Expand
(no subject) - zoi_ka - Jan. 27th, 2014 09:18 pm (UTC) - Expand
v_faith
Oct. 24th, 2015 10:15 am (UTC)
вот. на последнем фото тот костюм,что чаще попадается в интернете. с головным убором бы еще разобраться.
прям не знаю. я женщина вроде современная. но буквально месяц назад так сильно захотелось куклу сотворить в этом костюме.
может,просыпается память по крови. земля будит ее ..
kufarrr
Oct. 25th, 2015 08:08 pm (UTC)
Удачи!
( 31 comments — Leave a comment )