?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Звычайна ўстаю рана, пакуль усе яшчэ спяць, можна не спяшаючыся паснедаць, выпіць каву  з малаком ці, як сёння, падрыхтаваць цеста на хлеб:) Амаль год не пякла хлеб, спадзяюся, атрымаецца.
Ужо хутка сярэдзіна лістапада, а гэта значыць, што неўзабаве пачнецца зіма... а я яшчэ не паказала маю летнюю сумку, дакладней нават - торбу, таму што пашытая яна са звычайнай ільняной тканіны. А ўсё як атрымалася - я расказвала раней, што пачала хадзіць на гурток па народнаму строю і вышываць сабе кашулю. Вышывала-вышывала я яе, марудна так вышывала, потым даведалася пра сваю цяжарнасць, і у мяне, як у нармальнай цяжарнай, пастаянна скакалі думкі, мяняліся густы, узнікалі дзіўныя жаданні... Прыйшло лета, і я зразумела, што кашулю я, канешне хачу, але ж да родаў мне вельмі, ну проста вельмі-вельмі патрэбная сумка з вышыўкай. Ну і што - я паспела! І нават пахадзіла пузатая  з ёй колькі часу.
Вось што ў мяне атрымалася - дызайн цалкам прыдумала сама:



Знутры - падшэўка з чырвонай бавоўны:



Тут лепш бачна:



Яна мне так падабаецца, што хоць яна і летняя, я яе і восенню нашу.
А кашулю давышваю! (хоць я і пачала раптам вязаць коўдру Францішку:))

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
lenuchka02
Nov. 12th, 2013 07:32 am (UTC)
Цудоуная торба! I пяшчотная такая i характар мае.
kufarrr
Nov. 12th, 2013 01:17 pm (UTC)
Дзякуй! Дакладна заўважылі пра характар! Напэўна, гэта з-за геаметрычнага ўзору вышыўкі.
lenuchka02
Nov. 12th, 2013 04:06 pm (UTC)
Мне аб гэтым, чырвоная бавоўна, тая што знутры, паведала.
kufarrr
Nov. 13th, 2013 07:05 am (UTC)
Цікава!
azarkinm
Nov. 12th, 2013 08:13 am (UTC)
прыгожа атрымалася.
kufarrr
Nov. 12th, 2013 01:18 pm (UTC)
Дзякуй!
viktorinka
Nov. 12th, 2013 11:59 am (UTC)
kashulja- jeto chto?
kufarrr
Nov. 12th, 2013 01:18 pm (UTC)
Чітаю, читаю твой комментарий и не могу понять, что ты спрашиваешь "Катюша, это что?" :) Кашуля - это рубашка.
markiz_de_kiss
Nov. 12th, 2013 02:27 pm (UTC)
Залік
kufarrr
Nov. 13th, 2013 07:06 am (UTC)
Цудоўна:)
delilah_by
Nov. 13th, 2013 08:28 pm (UTC)
Катя, который день смотрю на твою сумку и поражаюсь: какая же она стильная при всей ее лаконичности! Замечательная! Причем, именно такая, какую мне самой хотелось бы сделать и носить)))) А с шитьем рубашки желаю удачи, обязательно получится доделать, я верю!
kufarrr
Nov. 14th, 2013 04:31 am (UTC)
Спасибо, Лиля, большое! Вышивать на самом деле совсем не сложно, думаю, ты бы с легкостью справилось, тем более, что у тебя есть опыт. Вид вышивкаи называтся по-белорусски "процяг", по-руссски я посмотрела - "Набор". Вот шить саму сумку, как по мне, оказалось сложнее - все дело в подкладке, да и не хватает у меня терпения на шитье, хотя на вышивание - хоть отбавляй:)
zoi_ka
Nov. 13th, 2013 10:30 pm (UTC)
а чаму абавязкова летняя? я такога кшалту круглы год нашу
ці гэтак некамільфо?
kufarrr
Nov. 14th, 2013 04:34 am (UTC)
Камільфо ,чаму не:) Проста мне шкада яе будзе восеньскім дажджом ці зімовай слатай насіць.Столькі ж вышывала! Звычайныя крамныя я таксама пастаянна нашу.
maria_mihalna
Nov. 18th, 2013 07:16 am (UTC)
Вельмi прыгожа и акуратна,выдатная праца!
kufarrr
Nov. 18th, 2013 07:37 am (UTC)
Дзякуй! Акуратна - гэта можна сказаць пры вышыўку, а вось пра шыцце... ууу, як цяжка мне было шыць! Вось вышываць - з лёгкасцю магу, а шыць - не хапае цярплівасці.
urshulja
Nov. 28th, 2013 06:44 am (UTC)
харошая атрымалася)))кашулю дашыеш-будзе камплект)
kufarrr
Nov. 28th, 2013 07:02 am (UTC)
Дзякуй:) Так, тым больш, што мне так спадабаўся арнамент, што я яго і на кашулі, и на торбе вышывала:)
( 18 comments — Leave a comment )