?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Вітаю, сябры!
Хачу паказаць вам ляльку-крупянічку, якую я зрабіла ў падарунак для дачушкі маёй сяброўкі.
Ляльку завуць Захвея, яна  - казачніца-чараўніца,  родам з маляўнічых лясоў Наваградчыны. І вось паляцела на самалёце не абы-куды, а ў Парыж.



У Захвеі самы сапраўдны беларускі народны строй: кашуля, спадніца ільняная летняя, рушнік, хустка і паясок. А знутры - шклянка грэчкі. Рушнічок ў Захвеі - вышываны з карункамі:



Гэта мая першая лялька, і што я вам скажу - добра, што ў мяне сынок :)) А калі з'явіцца дачка - столькі добрых майстрых ёсць, напрыклад, сярод тых жа маіх ЖЖ-сябровак, да якіх я буду звяртацца. Бо гэта зусім ня лёгкая праца - шыць лялькі!

П.С. Калі будуць жадаючыя - я пашукаю і выкладу спасылку, па якой я шыла ляльку.


П.П.С. І я зноў змяніла дызайн ЖЖ:) Light-version:

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
ksysh_ka
Jun. 2nd, 2014 02:21 pm (UTC)
Сувенірныя можнаі шыць, а вось абярэжныя -- толькі рукамі круціць. Зіміна паказвала, як мяшочак на Крупенічку без іголкі атрымаць.
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 06:07 pm (UTC)
Ўсю вопратку я ніткамі завязвала, але мяшочак - сшывала.
А Зіміна майстар-клас паказвала? і часта такія бываюць?
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 06:10 pm (UTC)
п.с. Аксана, дарэчы, было б добра правесці такі майстар-клас па ляльках на летніку!
ksysh_ka
Jun. 2nd, 2014 06:39 pm (UTC)
Наколькі я ведаю, апошні быў 3 гады таму. Яна зараз вельмі рэдка іх дае.
Я праводжу МК, на летніку дакладна будзе. Можа, нават, два.
ksysh_ka
Jun. 2nd, 2014 06:40 pm (UTC)
Зіміна казала, што шытыя -- гэта рускія, а нашы -- больш простыя, кручаныя. Але, дзяўчаты з СЭТ (Ганна Сілівончык), казалі, што этнаграфічных падцверджанняў не знайшлі пакуль. Гэтая тэма, як і шмат іншых, у нас не надта даследаваная.
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 08:10 pm (UTC)
Гэта добра. Я ўсё разважаю, як мы зможам удзельнічаць у летніку, але жаданне ёсць - так што буду ўдзячная за абвесткі.
ksysh_ka
Jun. 2nd, 2014 08:46 pm (UTC)
На дадзены момант с найдольшай долей верагоднасци летник адбудзецца з 21 па 17 липеня ў вёсцы Астрошыцы Лагойскага раёну. Заезд -- 20 пасля абеду. Гэта 19 км ад МКАД з боку Зялёнага Лугу. Ведаю, што ў вас ёсць машына, але дабірацца туды добра і грамадскім транспартам.
Пражыванне буде ў намётах, харчаванне арганізаванае, кошт ўдзелу у летніку плануецца 150 даляраў (з ежай, жытлом, матэрыяламі і іншымі арганізацыйнымі выдаткамі). У мінулым годзе адзін тата паскардзіўся, што ежы малавата было, таму ў гэтым годзе будзем гатаваць абед на вогнішчы, а не ў мульціварках.
Праз 3 хаты ад месца правядзення ёсць аграсядзіба, калі істотна каб былі добрыя ўмовы пражывання, можна звярнуцца да іх, даведацца кошты.
Паколькі па выніках апытанкі мінулага году высветлілася, што большасць мам прыязджае больш за асяродкам і стасункамі, а не толькі за вучобай, то трошкі зменіцца фармат. З асноўнай мэты на адукацыю, будзе трохі зсунуты акцэнт на стасункі.

Прыкладны расклад будзе такі:

9.00 - агульная зарадка і умыванне (з забаўлянкамі).
9.30-10.30 - сняданак
10.30-11.30 інфармацыя для абмеркавання (лекцыя). Тэмы прапануюць удзельнікі (да пачатку летніка). У гэты час талакой аббіраем і рэжам прадукты на обед.
11.30-12.30 народныя гульні са спевамі, на пабегаць. Насыціць дзяцей увагай і рухамі.
12.30-14.00 абмеркаванне лекцыі, дыскуссія.
14.00-15.00 абед
15.00-17.00 "ціхі час", сон. Для тых, хто не спіць, паход на рэчку.
17.00-17.30 падвячорак
17.30-19.00 Майстар-клас
19.00-20.00 спеўны занятак
20.00-21.00 вячэра
21.00-22.00 вогнішча, казкі, ціхія гульні, гадзіна рэлаксу. Свабодныя гульні. Гульні для дарослых.
22.00 дзіцячы ад'бой. Казка перад сном для ўсіх дзяцей. І агульная спакойная песня на развітанне.

На майстар-классы плануецца па два дні. Тэмы: лялькі, тканыя паясы, лепка з гліны.
Быў запыт на прычоскі (у тым ліку сучасныя прыгожыя, косы розныя) і як насіць хустку, намітку, галаўныя ўборы. Можна тады пашыць каптурык, напрыклад. Таксма сюды можна дагляд жанчыны за сабой, натуральныя сродкі.Тэмы прапаноўвайце, калі ласка, як на МК, так і для лекцый/абмеркаванняў.

Гэта вельмі-вельмі прыкладная праграмма.
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 08:59 pm (UTC)
дзякуй. Але напэўна нейкая памылка - "з 21 па 17 ліпеня " ? :)
А магчымасць прыехаць у нейкі пэўны дзень застанецца? (не на весь тэрмін). Увогуле, трэба нарэшце сустрэцца і абмеркаваць усе ўжывую!
ksysh_ka
Jun. 2nd, 2014 09:04 pm (UTC)
Яшчэ не ведаю, пра далучыцца пазней, будзе залежыць ад колькасци ўдзельнікаў. Думаю, што магчыма.
Так, сустрэцца бы добра, сёння пра гэта думала :)
pani_teklia
Jun. 2nd, 2014 05:12 pm (UTC)
Цудоўная лялька! Прывабліваюць мяне гэтыя лялькі-матанкі, таксама хачу навучыцца іх круціць.
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 06:09 pm (UTC)
Дзякуй! Сам мяшочак я сшывала, а ўжо вопратку ніткамі прывязвала, але вось Аксана (вышэй) кажа, што можна і сам мяшочак круціць без іголкі.
viktorinka
Jun. 2nd, 2014 08:33 pm (UTC)
krasivyj dizajn! i kukla samaja vkusnaja :)
kufarrr
Jun. 2nd, 2014 08:48 pm (UTC)
Ты меня пугаешь! Неужели вы ее съели? :)
viktorinka
Jun. 2nd, 2014 09:02 pm (UTC)
katjusha, obizhaesh! ja njuhaju-ne nanjuhajus)))))
roditeli letjat v ponedelnik. chto privezti?
lenuchka02
Jun. 3rd, 2014 07:42 am (UTC)
Чароуная Захвея! Яркая, стыльная i вельмi сардэчная!
kufarrr
Jun. 3rd, 2014 09:26 pm (UTC)
Дзякуй! Ад майстра па лялькам такое чуць асабліва прыемна:)
delilah_by
Jun. 4th, 2014 08:49 am (UTC)
очаровательная, Катюша!!! И вышивка, и кружевце, и шнурочек, и платочек - воплощение уюта и добра. Мастерица :)
kufarrr
Jun. 4th, 2014 12:04 pm (UTC)
Лилечка, спасибо! Это не так уж и сложно, вот тут довольно подробный урок, которого я ориентриовалась - http://alena-rukodelas.blogspot.com/2013/01/3.html
( 18 comments — Leave a comment )