?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Модны look гэтай вясной

Я пачала цікавіцца беларускім народным арнаментам і строем яшчэ гады тры таму назад, глядзела “у ваду”, што называецца – зараз гэта модны трэнд. Ну і цудоўна, я лічу! Чытала шмат артыкулаў, меркаванняў на гэту тэму: хтосьці радуецца, хтосьці лічыць, што на майтках і майках арнаменту не месца. Вышымайку я сабе, дарэчы, наўрад ці куплю, але ж таму, што не люблю быць “як усе”. Пра майткі я скромна прамаўчу.  Але ў цэлым, мне такая мода падабаецца. Трэба любіць сваё.
Калі б я была трошкі больш аператыўная, і пашыла б сабе строй яшчэ  ў 2012-м, то магла быць модным блогерам. Калісьці прачытала што такімі могуць называцца не тыя блогеры, што посцяць кожны дзень свае фотачкі-лукі, але тыя, хто прадбачыць модныя тэндэнцыі. Ну што ж рабіць, значыць не лёс J Каб вы ведалі, я за 3 гады ніяк не магу дашыць сваю кашулю (але паступова праца ўсё ж блізіцца да фінішнай прамой). А вось спадніцу вельмі хутка скончыла, калі вырашыла, што свой дзень нараджэння буду святкаваць у Вязынцы, падчас свята Гукання вясны. Фартух увогуле быў зроблены за адзін вечар (і прыйдзецца шыць новы).
Тададам, вось ён мой модны look’вясна 2015!



Гуканне – цудоўнае свята, вялікі дзякуй Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству. Вязынка – маляўнічае месца з нейкай незвычайнай энергетыкай.  Усім раю там пабываць: і проста так, і на Гуканні. Я не буду шмат пра Гуканне зараз распавядаць і здымкаў шмат не пакажу (вы хутка даведаецеся чаму). Гэты допіс – выключна пра маю спадніцуJ







У каго ёсць малыя дзеткі – у вас ёсць яшчэ адна прычына з’ездзіць у Вязынку, там побач з сядзібай-музеем Янкі Купалы праходзіць электрычка! Таму самым галоўным уражаннем малога Францішка стала “ту-ту”, і яшчэ ўсю дарогу назад, пакуль не заснуў, тутукаў у машыне нам. Столькі радасці было ў нас, дарослых, на свяце, што ўжо тут казаць пра малога чалавека.



А, пакуль я тут дужа шмат працую начэй не сплю над адным цікавым праектам, дам спасылкі на мае ранейшыя допісы на тэму народнага строю і арнаменту:
http://kufarrr.livejournal.com/18584.html - падборка прыгожых здымкаў з кнігі Раманюка "Беларускае народнае адзенне";
http://kufarrr.livejournal.com/24531.html - мая торба па матывах народнага строю;
http://kufarrr.livejournal.com/40057.html - лялька Захвея ў беларускім народным строі;
http://kufarrr.livejournal.com/19726.html - арнамент у керамічных вырабах.

Comments

( 19 comments — Leave a comment )
ofeliya666
Apr. 7th, 2015 09:42 pm (UTC)
Дык цудоўная спадніца) Мне таксама не хочацца вышымайку набываць) Мне дызайн нешта не пакаціў, і не спадабаліся фотачкі з сэксі дзяўчатамі ў іх, я махровы кансерватар)
kufarrr
Apr. 8th, 2015 02:23 pm (UTC)
Сардэчна запрашайма ў клуб махровых кансерватараў! :)
livejournal
Apr. 7th, 2015 10:33 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
pani_teklia
Apr. 8th, 2015 07:18 am (UTC)
Вельмі арганічна глядзіцеся ў тым антуражы ))) А сыночку не думаеце строй зрабіць?
kufarrr
Apr. 8th, 2015 02:26 pm (UTC)
Дзякуй:)
А сынок выглядае нейкім іншапланетным чалавекам з такой кабетай, так? Ці чалавекам з будучыні:)
У маіх планах спачатку сабе дашыць кашулю, потым - мужу. А малыя надта ж хутка растуць, атрымаецца кашуля на год, а з маёй такой маруднай вышыўкай.... будзе крыўдна:)
zly_pies
Apr. 8th, 2015 09:19 am (UTC)
Вельмi гарманiчна. Нажаль, няма фота без палiто.
А Вязынка сапраўды выдатнае месца. У бацькоў там дача, таму з дзяцiнства знаёмыя краявiды.
kufarrr
Apr. 8th, 2015 02:28 pm (UTC)
Дык пад паліто няма на што глядзець, кашуля-то не дашыта! :) Вось дараблю - пакажуся ва ўсёй красе, спадзяюся да гэтага Купалля паспею.
Мне нават крыўдна стала, што першы раз трапіла ў Вязынку, так там прыгожа.
dzichka
Apr. 8th, 2015 02:44 pm (UTC)
Цудоўная спадніца 8) Я мару, як прыеду ў Мінск, купіць падобнай тканіны і пашыць сабе таксама.
Наконт дзіцячай вопраткі - ёсць адно добрае выйсце: вышыўку рабіць на асобным кавалку тканіны, а потым акуратна прышываць на кашулю. Дзець вырастае з кашулі - вышыўка пераносіцца на новую, па памеру. Прынамсі, я цяпер спрабую такім чынам вышываць на канве для сваіх хлопцаў.
kufarrr
Apr. 10th, 2015 04:18 pm (UTC)
О, вось гэта выйсце, сапраўды! Дзякуй! А тканіну можна пры гэтым такую самую, як на кашулю пойдзе?
А што, за акіянам няма падобных тканін на спадніцы? я думала, што там ёсць усё!
dzichka
Apr. 13th, 2015 02:38 pm (UTC)
Так, тканіну можна тую ж, з якой пашытая кашуля.
За акіянам шмат чаго ёсць, але тканіны з воўны каштуюць дорага, ды і малюнак не той звычайна. Так што адным з першых пунктаў па заездзе на радзіму ў мяне наведванне крамы з беларускімі тканінамі. Яшчэ і льну набуду для кашуль і фартуха.
markiz_de_kiss
Apr. 8th, 2015 04:44 pm (UTC)
Проста вока не адарваць :)
kufarrr
Apr. 10th, 2015 04:32 pm (UTC)
Дзякуй:)
azarkinm
Apr. 8th, 2015 06:03 pm (UTC)
Вельмі файна атрымалася ў вас. Я таксама ўсё планую пашыць хаця б нейкую сабе спадніцу ды фартух... але толькі планую
kufarrr
Apr. 10th, 2015 04:33 pm (UTC)
Спадніцу вельмі проста шыць, як аказалася. Дарэмна столькі часу адцягвала!
yozas_gubka
Apr. 9th, 2015 08:18 am (UTC)
гукалі во як даўно, а вясна толькі зараз прыйшла... напэўна
kufarrr
Apr. 10th, 2015 04:34 pm (UTC)
Напэўна, зараз усё ж прыйшла. Гукалі 21 сакавіка, а 22га выпаў снег:)
murrrrrka
Apr. 27th, 2015 06:28 am (UTC)
Катя, чудесно, очень красиво, красивая! И клеточка такая мммм.... Как это я раньше не заметила твой пост, ну понятно почему))))
v_faith
Oct. 24th, 2015 10:06 am (UTC)
Катя,снова здравствуйте!
чудесная юбочка и вы!))
а мне вот приспичило сшить куклу в народном костюме Беларуси. и я вспомнила про Вас.,что у Вас точно есть информация по костюму. а то искала в интернете. и фото много.. а толку.
. схожу пока по Вашим ссылкам в посте. ))

Edited at 2015-10-24 10:07 am (UTC)
kufarrr
Oct. 25th, 2015 08:08 pm (UTC)
Привет! У меня на самом деле не так уж много текстов о костюме. В идеале - советую походить на гурток Насты Глушко па народнаму строю.
Как вариант: полистать отсканенную книгу Романюка "Беларускае народнае адзенне" (в рутрэкере можно найти ее).
( 19 comments — Leave a comment )