?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ALOVAK magazine #1

Ну вось, нарэшце я магу паведаміць маім ЖЖ-фрэндам аб тым, чым жыла апошнія….. 7 месяцаў. Як я сказала адной маёй паважанай знаёмай: “Ні многа, ні мала, але стварала часопіс”.
Я ўжо даўно заўважыла, што ў маім жыцці самыя значныя падзеі адбываюцца …выпадкова. І гэта, здаецца,  неяк цалкам супярэчыць маёй пазіцыі аб тым, што поспех прыходзіць таму, хто да гэтага імкнецца, хто мае выразна акрэсленую мару, дакладныя мэты.  Але ж так гэта, ці не, але ўзгадаю самыя галоўныя (але не адзіныя) мае выпадковасці:
-          Пайшла вучыцца я на юрыдычны факультэт выпадкова. Я ніколі не марыла быць юрыстам, нікога з юрыдычнай адукацыяй у маёй сям’і няма.
-          Пазнаёмілася з мужам – амаль выпадкова. У сябра сяброўкі на дні нараджэння. А магла б і не пазнаёміцца. А ён мог бы і не прыйсці туды…

Так выйшла і на гэты раз. Неяк у размове сяброўка, Іра Бельская (murrrrrka),  кінула фразу (цытата) “ммм.. можно свой журнал издавать… ”. Можа быць, іншым часам я б прапусціла гэтыя словы міма вушэй, можа іншы чалавек увогуле не ўспрыняў гэта сур’ёзна. Але я загарэлася, загарэлася Іра... І пачала разгортвацца, як клубок нітак, гісторыя пад назвай “Часопіс ALOVAK”. Канцэпцыя, аналіз існуючых часопісаў, рубрыкі, сустрэчы, доўгія размовы і перапіска…. І вось,  31 снежня 2014 года мы рэгіструем сайт alovakmag.by і праца над першым нумарам стартуе.

alovakmag_1_bel-1.jpg

Што такое, увогуле, часопіс ALOVAK? Гэта online-часопіс пра творчасць і для творчых людзей. Гэта арыгінальныя аўтарскія матэрыялы пра творчасць, ручную працу, мастацтва і рамяство, размовы з таленавітымі людзьмі, майстар-класы і карысныя парады ад прафесіяналаў, пошукі натхнення, конкурсы, заданні, падарункі… 
ALOVAK будзе выходзіць 4 разы на год, кожны сезон, у двух версіях – на беларускай мове і на рускай. І мы будзем імкнуцца да друкаванай версіі, спадзяемся, што вы нас у гэтым падтрымаеце:)

26 красавіка мы расказалі свету пра рускамоўную версію часопіса, а сёння я  з вялікім задавальненнем хачу прадставіць вам, мае сябры, версію беларускую. Я вельмі ўдзячна Ірыне, што яна падтрымала маё жаданне бачыць ALOVAK на беларускай мове, нягледзячы на тое, што гэта дадала ёй двайную працу ў вёрстцы.

9.jpg

3.jpg


 Хачу выказаць вялікую-вялікую падзяку тым, хто меў дачыненне да першага нумара:

-          Усёй камандзе МОВА НАНОВА . Асобны дзякуй тым дзяўчатам, што дапамагалі з рэдакцыяй: Аксане Семянькевіч, Вользе Барысенка, Наталлі Шапран.
-          Веранічцы Ульянавай (Буто) за рэдакцыю беларускамоўных тэкстаў.
-          Дзяўчатам Надзеі Зіміравай і Сашы Баранавай – за рэдакцыю рускамоўнай версіі.
-          Вікторыі viktorinka – за шыкоўны артыкул і маральную падтрымку.
-          Аляксандры Баярынай – за цудоўныя фотаздымкі.
-          Насце Глушко – за “Гуканне”.
-          Ганне Чысцяковай – за прыгожосць.
-          Таццяне Кескевіч – за залатыя рукі.
-          Ірыне dzichka за дапамогу ў перакладах.
-          Марыі Сонгаль – за памкненні да мастацтвазнаўства:)
-          Майму мужу! За тое, аб чым вы можаце прачытаць на старонцы 120 нашага часопіса:)
-          Усёй маёй сям’і – за падтрымку!
-          Нашым героям, майстрам, падпісчыкам у сацсетках…

І, галоўная мая падзяка, murrrrrka, табе! “Палова” часопіса, наш арт-дырэктар, чалавек, які змог так прыгожа ўвасобіць у жыццё нашы ідэі і задумкі – як жа добра мы знайшлі адна аднуJ Дык няхай нам шанціць!

Без имени-1.jpg

6.jpg7.jpg


4.jpg




alovakmag_1_bel-99.jpg

Калі жадаеце атрымаць такую паштоўку, зазірніце на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, яшчэ можна паспець: ФБ, ВК. Мы ў instagram - alovakmag
Наш сайт  - http://alovakmag.by/


Сябры, вось такая навіна. Буду рада пачуць вашы водгукі, пажаданні, пытанні, прапановы… Пасля таго, як мы выпусцілі першы нумар, мой арганізм вырашыў выказаць сваё меркаванне наконт маіх працоўных начэй і недасыпанняў і захварэў ( і Францішка заразіўL). Так што вашы словы для мяне будуць лепшымі лекамі!

Posts from This Journal by “розны handemade” Tag

  • Лялька-крупянічка для Соф'і

    Вітаю, сябры! Хачу паказаць вам ляльку-крупянічку, якую я зрабіла ў падарунак для дачушкі маёй сяброўкі. Ляльку завуць Захвея, яна -…

  • Egg carton ideas

    Прывітанне, сябры. Хочу поделиться с вами одной хорошей идеей, а заодно вернуться на время к первоначальной цели создания этого журнала (а тогда я…

  • Вязаная загадка

    Я уже две недели пытаюсь написать пост о ремесленной деятельности, причем о том, о чем я уже писала! Об интернете, конечно же... Все и-за заданных…

Comments

( 28 comments — Leave a comment )
pravdaosele
May. 1st, 2015 04:48 pm (UTC)
Мои поздравления! Уже успела ознакомиться с первым номером. так держать)
kufarrr
May. 1st, 2015 08:14 pm (UTC)
Спасибо! Будем стараться:)
ofeliya666
May. 1st, 2015 04:51 pm (UTC)
А я на днях глядзела нумары Артбукманіі і думала, чаму ў нас такога няма))) Ды яшчэ на мове!) Пайшла чытаць)
Эх, мне б яшчэ такую суполку беларускую жжшную ці якую тыпу той расейскай плюс іншыя краіны постсавецкай прасторы, у каторай я выпадкова апынулася зараз. ))
kufarrr
May. 1st, 2015 08:16 pm (UTC)
Вось і мы так прыкладна разважалі:) Спадзяюся, спадабаецца нумар.
А якую суполку маеце на ўвазе?
ofeliya666
May. 1st, 2015 08:29 pm (UTC)
Суполка тых, хто гэту Артбукманію і робіць па факту... Атрымоўваецца Наталі з яе арганізацыяй жж-народу рабіць замалёўкі і БК, ёю створаныя суполкі 365 і суполка для травел букаў, Анна Эгіда з яе курсамі і вось вебінарам, і кола народу, каторы ва ўсім гэтым удзельнічае. Глядзіш каманду часопіса, а там адна трэць усе тыя, з кім ўжо сустракаўся ў гэтых розных праектах)
Дзе, дзе згуртаванне творчых людзей Беларусі ў жж?))) Я мо чаго не ведаю?)
kufarrr
May. 2nd, 2015 11:43 am (UTC)
Думаю, у нас такога тут няма. Ну, прынамсі, я не сустракала таксама. Сярод творчых людзей ЖЖ - не самая папулярная пляцоўка.
ofeliya666
May. 2nd, 2015 08:11 pm (UTC)
А можа падкажаце, якая папулярная?)
kufarrr
May. 4th, 2015 07:59 am (UTC)
Напэўна, не падкажу, таму што.... напішу лепш у прыватныя на конт гэтага:))
lionellia
May. 1st, 2015 05:59 pm (UTC)
Каця, ён шыкоуны! Усё з такiм густам! Вельмi хочацца друкаваны варыянт! Малайцы, дзяучаты! Гэта сапрауды вельмi шыкоуна, цiкава i прыгожа!
kufarrr
May. 1st, 2015 08:17 pm (UTC)
Таня, дзякуй! Дзякуй! Вельмі натхняюць такія водгукі!
murrrrrka
May. 1st, 2015 06:26 pm (UTC)
Катя!!! Очень мне понравилось, как ты все здорово написала подробно!!!!! Так интересно!!! И вот это- "палова" очень мило!! Я тоже очень благодарна тебе , случаю, высшим силам, которые нас привели к окончанию первого номера!!!
kufarrr
May. 1st, 2015 08:19 pm (UTC)
Ну ты всё знаешь *)
livejournal
May. 1st, 2015 06:38 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
markiz_de_kiss
May. 1st, 2015 07:28 pm (UTC)
Зычу парваць 34mag! :)

Праўда, прысутнасць сп. Баярынай крыху насцярожвае.
kufarrr
May. 1st, 2015 08:20 pm (UTC)
Баюся, у нас з гэтым парталам зусім іншыя фарматы:)
А Аляксандра - вельмі добрая і мілая, і фотаздымкі яе цудоўныя, вось.
ofeliya666
May. 1st, 2015 11:37 pm (UTC)
Азнаёмілася!) Мне спадабалася, асабліва цікава было чытаць інтэрв'ю Генадзя Буто. Я не ведаю ці гэта важна, мне там кінулася адрукоўка ў вочы, у рамцы "Зрабіў працу -- ўзнагародзіў сябе інтэрнэтам" перанос з'ехаў...
Слухайце, я толькі ад вас даведалася, што тая крама з Кірава пераехала) А так бы яшчэ магла туды пайсці)))
А будзеце іншыя метады разглядаць? І колькі доўжыцца гэты флэшмоб пра камень дня?

Нахабна пытаюся, калі ў вас ёсць карэспандэнт у Францыі, то можа ёсць у Італіі і бывае на той знакамітай Балонскай выставе дзіцячай ілюстрацыі? :Ь Хаця гэта ўжо больш актуальна для наступнага года)
kufarrr
May. 2nd, 2015 11:49 am (UTC)
Добра, што спадабалася:)
Так... с пераносам выйшаў касяк:( Здаецца столькі разоў вычытвалі, а не заўважылі, дзякуй за тое, што сказалі.

Будзем, будзем, усё будзем. Флэшмоб дакладна да ліпеня, у інстаграме мы паведамім аб яго заканчэнні.

У Італіі карэспандэнта пакуль няма, але гэта ж паправіма :) Дарэчы, пра Балонскую выставу даволі добра было і падрабязна напісана ў часопісе Beamused перадапошнім нумары (нажаль, ў снежні быў апошні, так паведаміла рэдакцыя). Таксама класны і прычым друкаваны быў часопіс, зноў жа ў Расіі. Калі не знойдзеце гэтага нумара ў сеціве (здаецца ён там быў толькі ў рэжыме preview, але можа ўжо нехта яго выклаў) - магу даць пачытаць свой.
ofeliya666
May. 2nd, 2015 08:17 pm (UTC)
Ды знаёмая сітуацыя, некалькі разоў даводзілася вёрсткай займацца, эх)
Ну вось я дарэчы, прачытаўшы пра ваш, узгадала гэты Beamused. Але падумала, што такі ўспамін пра часопіс, чыя друкаваная версія загнулася, неяк не комільфо зараз) Канешне я пра яго ведала) Праўда не выпісвала, таму вось не чытала артыкул пра выставу... Я думала, яго толькі платна можна было глядзець, хіба не? І я нешта вырашыла, і здаецца яны аб гэтым пісалі, што онлайн версія будзе працягваць выходзіць...
kufarrr
May. 4th, 2015 08:04 am (UTC)
Можна было толькі купіць друкаваную версію, платнай онлайн-версіі не было, наколькі я ведаю. А наконт іх будучыні - то Кацярына (галоўны рэдактар) казала проа тое, што будзе онлайн-часопіс на ангельскай мове...здаецца так.
alex_mantana
May. 2nd, 2015 06:00 am (UTC)
Не ожидал, но слово Аловак получает от меня индульгенцию, после надругания с его помощью над чувствами верующих в жж
kufarrr
May. 4th, 2015 08:12 am (UTC)
Честно, не совсем поняла комментарий, видимо сказывается то, что я в последние месяцы в виду усиленной работы над журналом, практически забросила свой ЖЖ. Видимо про премию, но я, действительно, почти ничего о ней не знаю. Но нас даже сравнивать не нужно, мы существуем независимо друг от друга, в совершенно разных измерениях:)
alex_mantana
May. 6th, 2015 06:42 am (UTC)
Да, именно так, по этой премии я слегка прошелся комментариями. А Ваш "Аловак" вызывает у меня положительные эмоции :) Зафренджу главного редактора, на всякий случай)
volka_z_bolkava
May. 2nd, 2015 02:00 pm (UTC)
А можна я пакуль - шчырыя віншаванні і пажаданні здароўя? ) А потым пачытаю часопіс і яшчэ што-небудзь скажу?
Вы неймаверна крутыя!!!
Віншую! І рада-рада, што такі цуд з'явіўся.

*а пра паштоўку напісала, ага..)
kufarrr
May. 4th, 2015 08:07 am (UTC)
Дзякуй! Здаецца, амаль паправіліся:)
Спадзяюся, што часопіс спадабаецца:) Паштоўку дашлем!
dzichka
May. 4th, 2015 01:15 pm (UTC)
Са спазненнем далучаюся да віншаванняў. Вы - малайцы! Жадаю вам удалых тэм, цікавых суразмоўцаў, доўгага існавання! І здароўя стваральнікам 8)
kufarrr
May. 4th, 2015 01:25 pm (UTC)
Іра, дзякуй! Я хацела паведаміць асабіста і напісаць ліст, але ж напэўна, забылася:) Дзякуй за дапамогу!
azarkinm
May. 7th, 2015 04:30 am (UTC)
Віншую. Атрымаўся вельмі цікавы часопіс. Спадзяюся, што стане рэгулярным і яшчэ больш цікавым.
kufarrr
May. 7th, 2015 09:24 pm (UTC)
Дзякуй! Будзем старацца.
( 28 comments — Leave a comment )