?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Прывітанне!
Праца над другім нумарам нашага часопіса ALOVAK (хто яшчэ не чытаў -  вось спасылка на сайт alovakmag.by) ўжо ідзе, але пакуль не ў такім інтэнсіўным рэжыме, як перад публікацыяй, таму ў мяне застаецца час на кулінарныя эксперыменты. На гэты раз аб’ектам сваёй увагі я выбрала такую вядомую ўсім дачнікам і вясковым людзям расліну, як тапінамбур, ці земляную грушу. Дарэчы, пакуль рыхтавала гэты допіс, даведалася, што ў часы Рэчы Паспалітай тапінамбур называлі  бульвай, якую варылі, абіралі, падавалі з белым або муштародовым соусам. У канцы XVIII ст. тапінамбур быў выцеснены падобнай па спосабу вырошчвання і смаку бульбай, якая ў беларускай і літоўскай мовах пераняла ягоную назву (у літоўскай мове «бульба» — bùlvė)*

(*Крыніца інфармацыі - http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%BF%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D1%83%D1%80)

Дык вось, з малых год я памятаю, як з сырога тапінамбуру рабілі салату  са смятанай. Я любіла такую салату раней, і зараз люблю. І што яшчэ з ім рабіць – нават не ўяўляла. Але ад сяброўкі, якая жыве ў Францыі, даведалася, што французы тапінамбур запякаюць. Як, наш беларускі тапінамбур?!  Таму і вырашыла даць гэтай расліне шанец паказаць сябе з іншага боку, для мяне, натуральна.  І не пашкадавала!  Спяшаюся падзяліцца і са сваімі ЖЖ-сябрамі  спосабамі прыгатавання тапінамбуру.

Суп-пюрэ.
Гэта вельмі смачна! Доказ – такога супу Франак з’еў цэлую міску. А гэта, магу ўпэўніць, шмат пра што гаворыць. Гатаваць вельмі проста – адварыць да мяккасці тапінамбур з морквай, бульбай і цыбуляй. Можна дадаць булён, а можна і ваду  - з дапамогай блэндэра ўзбіць гародніну ў пюрэ. Давесці да кіпення. Соль, спецыі – па густу. З такім супам вельмі смачна есць чыпсы з тапінамбуру (парэзаць яго вельмі тонка, смажыць у алеі да залацістай скарынкі).



Запечаны тапінамбур.
Спрабавала па-рознаму – і дома ў духоўцы, і на грылі. Мне падабаецца!  А вось муж мой сказаў, што бульба лепей, але ў яго густ спецыфічны, ён мала што з гародніны любіць.





Салата, але для мяне яна была незвычайная, па-першае, тым, што запраўлена алеем. А па-другое –сваімі складнікамі. Акрамя тапінамбуру ў складзе салаты таксама агурок і кабачок.


Што яшчэ маю сказаць пра тапінамбур. Прачытала недзе, што тапінамбур не трэба абіраць, дастаткова памыць, менавіта так можна адчуць яго незвычайны арэхавы смак.  Для запечанага і супа-пюрэ так і рабіла, і гэта сапраўды так. Але для салаты ўсё ж абірала, але больш для колеру. І яшчэ: калі абіраць тапінамбур – трэба адразу яго класці ў ваду, бо хутка цямнее.
Смачна вам есці! І жадаю вам добра правесці выхадныя (калі паедзеце смажыць шашлыкі – захапіце тапінамбур :)

Recent Posts from This Journal

  • БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ БЛОГЕРЫ-2

    Вітаю! Ці памятаеце, як я пыталася, ці маеце вы што сказаць пра беларускамоўных блогераў? І вось, д ругі сёлета нумар часопіса Беларускай Асацыяцыі…

  • Беларускамоўныя блогеры

    Прывітанне, сябры! Мы тут амаль не спім рыхтуем чарговы нумар часопіса ALOVAK, пакуль у мяне невялічкі перапынак, звяртаюся да…

  • Прывітанне, я тут!

    Напэўна, Жэжэшачка мяне згубіла ўсё ж:) Ну, ва ўсялякім выпадку, не ведаю, калі я ў бліжэйшы час знайду на яе час. Я не мастак пісаць караценькія…

Comments

( 9 comments — Leave a comment )
delilah_by
May. 29th, 2015 02:54 pm (UTC)
Представляешь, а у нас в семье никогда его не готовили, не ели... На рынке попробовать поискать, что ли, хоть буду знать, что за вкус у него.

Катя, выскажу здесь свое восхищение вашим с девочками журналом! Даже не представляю, какой объем работ вы проделали, чтобы все получилось, сколько информации переработать и мозговых штурмов провести! Восхищаюсь!!! И с огромным интересом жду выхода следующего номера.
kufarrr
May. 29th, 2015 03:11 pm (UTC)
Лиля, очень интересный вкус! Слегка ореховый. Он мне и сырой нравится, и приготовленный в блюдах.
Спасибо за впечатления о журнале! Мне так и думалось, что тебе должен понравится:)
i_am_sweetness
May. 29th, 2015 02:59 pm (UTC)
прывітанне! вельмі люблю тапінамбур!
kufarrr
May. 29th, 2015 03:11 pm (UTC)
То узаемна:)
livejournal
May. 29th, 2015 03:36 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
markiz_de_kiss
May. 29th, 2015 07:29 pm (UTC)
Думаю, шашлык усё ж такі смачней за гэтую дзіўную расліну :)
kufarrr
Jun. 1st, 2015 09:49 am (UTC)
Вось не буду спрачацца :) Але я і адно, і другое ем з вялікім задавальненнем!
azarkinm
Jun. 2nd, 2015 04:33 am (UTC)
А ў нас на лецішчы таксама расце тапінамбур, але я неяк ім не праніклася. Трэба паспрабаваць па вашаму рэцэпту згатаваць суп.
kufarrr
Jul. 8th, 2015 02:49 pm (UTC)
Паспрабуйце! Можа и спадабаецца, мой сынок упадабаў, да і муж з'еў, а яны ў мяне пераборлівыя ў ежы.
( 9 comments — Leave a comment )