?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Малінавы ліпень

Пакуль рыхтуецца беларускамоўная версія другога нумара часопіса  ALOVAK (рускамоўная ўжо на сайце alovakmag.by), паспрабую ўскочыць у апошні вагон ліпеня і падзяліцца з вамі сваімі фотазамалёўкамі гэтага месяца.
Сказаць, што месяц быў напружаны – нічога не сказаць.  Мне, напэўна, прыйдзецца калі-небудзь напісаць допіс, як гадаваць дзіця,  выпускаць часопіс, займацца юрыдычнай падтрымкай дзейнасці мужа і займацца хатнімі справамі адначасова. Але не буду скардзіцца, таму што ўсе ж мне дапамагае сям’я.  За ліпень Франачак два разы па 3 дні адпачываў на лецішчы з бабуляй (маёй мамай) і маёй старэйшай сястрой, і гэта, мушу прызнацца, мне вельмі спрасціла жыццё на пэўны час. Знайшла час і сама я пабыць на свежым паветры некалькі дзён. На наступных фотаздымках –  менавіта пра гэта.





Ах, колькі сёлета маліны!... Я люблю розныя ягады, але, напэўна, маліны – адны з самых любімых.  Францішка ж не зразумееш – то не адыходзіць ад малінніку, то круціць носам, калі талерку з малінамі прынясеш. Ніякай заканамернасці пакуль не выявіла.
Малінавае варэнне люблю таксама. Памятаеце, у мінулым годзе я з вамі дзялілася ідэяй-рэцэптам малінава-абрыкосавага варэння з размарынам? Сёлета варэнне варыць толькі мама, кулінарныя эксперыменты я адклала да больш вольных часоў. А што самае смачнае ў варэнні, ведаеце? Ну канешне пенкі! Як я была расчараваная, калі, заварыўшы гарбату, пайшла шукаць талерку  з пенкамі!.. Мама разбоўтала іх з вадой – кампот зрабіла.





Вось зараз вымушана сядзець у горадзе, а мама кожны дзень тэлефануе: ну калі ж вы ўжо прыедзеце? І кожны дзень я адказваю: Хутка, мама, хутка.  Яшчэ цэлы жнівень наперадзе! І новы нумар ALOVAK таксама ;)

Не магу абмежавацца толькі малінай, пакажу вам яшчэ колькі фотачак летніх кветак. Дзіўная кветка ліатрыс: яна пачынае квітнець з верхавіны. Ліатрыс я набывала ў краме пры Батанічным садзе 2 гады назад зусім маленькім,гэты мнагалетнік даволі непатрабавальны і хутка расце.



Любімая гартэнзія (быццам, хтосьці яе не любіць). І любімы аматар кветак :) Кветкааматару хутка 2 гады і ён ужо радуе нас сваім слоўнікавым запасам. Але, як гэта бывае ў дзяцей, большасць ягоных слоў зразумелая толькі бацькам. Так, напрыклад:
"квекі" - ужо згаданыя кветкі,
"сонека" - сонейка,
"доба" - аўтобус,
"бах" - мяч,
"байбай" - малако,
"сісі" - не, не тое, аб чым вы падумалі:) Гэта сасіскі!
"кака" - таксама, не тое што вы падумалі! Гэта трактар. Ці птушка. Чамусьці ўсе птушкі ў Франачка каркаюць, і толькі калі кажаш яму, што гэта не варона, ён выцягвае рот у трубачку: "ціўціў".
"гыб" - гэтае слова таксама мае 2 значэнні - ці рыба, ці грыб.

Ну а з такімі словамі, як "дах" і "дом" у хлопчыка няма праблем ужо даўно. Калі не памыляюся,"дом" ён пачаў вымаўляць раней за слова "мама". І калі бачыць намалеваны будынак, кажа "дом" і адразу ж пасля "тата". А што, разумее ўжо з такіх гадкоў, што тата- архітэктар.


Posts from This Journal by “замалёўкі” Tag

  • Модны look гэтай вясной

    Я пачала цікавіцца беларускім народным арнаментам і строем яшчэ гады тры таму назад, глядзела “у ваду”, што называецца – зараз гэта…

  • Зімовыя забавы

    Як бы я не любіла вясну і лета, зімой усё ж хочацца снега. Я ўжо не спадзявалася, але ж ён усё ж такі выпаў:) У адзін з першых снежных дзён мы адразу…

  • Бывай, 2014!

    Апошнім часам не хапае часу на ЖЖ, даруйце, сябры, што амаль не каментую, рэдка чытаю стужку. Але справамі я займаюся цікавымі, і, спадзяюся, у…

  • Нясвіж. 10 маіх разважанняў, назіраннняў і ўспамінаў.

    1. Першае і самае галоўнае. Мае ўспаміны і разважанні – дробязь у параўнанні з тымі ж ўспамінамі выпускнікоў архітэктурнага факультэта БНТУ.…

  • Верасень. Каліна і грыбы.

    Мая фрэнд-стужка ўся залацістая ад кастрычніцкага лістпаду, а я пакуль не паспяваю своечасова занатоўваць маё жыцце-быццё, таму калі вы жадаеце…

  • Кераміка Крэва

    Я столькі разоў ужо напісала сёлета пра жнівень, але не магу не ўзгадаць гэты месяц яшчэ раз. Амаль роўна месяц назад, 23 жніўня, адбыўся фестываль…

Comments

( 28 comments — Leave a comment )
i_am_sweetness
Jul. 30th, 2015 02:49 pm (UTC)
прывітанне! ў вас ужо маліна?! ух ты ж крута .. у нас абрыкосы, слівы, шынкі, нават баклажанчики ўжо ёсць адзін)) прайшла парэчка і чорная парэчка. вельмі шмат трускаўкі ранняй было а хутка будзе ўжо свая кукуруза. была каляровая капуста таксама свая .. гэта ўзгадала. а ёсць яшчэ тыя гародніна-ягады, пра якія згадала ..

а кветачка гарнюня, як і ваш малыш) любіць маліну?
kufarrr
Jul. 30th, 2015 09:36 pm (UTC)
Люблю маліну, так) пра маю любоў да яе і допіс.
i_am_sweetness
Jul. 31st, 2015 01:10 pm (UTC)
а сын - ён любіць маліну? а яшчэ любіць смачненькае? )
pani_teklia
Jul. 30th, 2015 05:41 pm (UTC)
Цудоўна! У нас таксама маліны шмат, ледзьве не праз дзень збірала. Але ўжо ейны час адыходзіць... Мы варэння з маліны варым мала, але трэм з цукрам сырую. Зімой і ласунак, і лекі :-)
kufarrr
Jul. 30th, 2015 09:38 pm (UTC)
А захоўваеце сырую маліну ў лядоўні? Ці замарожваеце?
Нешта ў нас сырыя ягады не надта ідуць, але ж маліны і не спрабавалі. Але ж варэнне - любімы дэсерт!
pani_teklia
Jul. 31st, 2015 05:14 pm (UTC)
У лядоўні, у слоіках, якія закрываем крышкамі на вінту.
v_faith
Jul. 30th, 2015 06:07 pm (UTC)
чудесный ,летний пост с ароматом малины, цветочков и детского очарования! Вас,Катя, очень приятно читать! и очень тепло !
kufarrr
Jul. 30th, 2015 09:38 pm (UTC)
Спасибо!
delilah_by
Jul. 30th, 2015 08:24 pm (UTC)
Боже, какой большой мальчик! И сладкий-сладкий, как та малинка :)))
Это у вас садовая, наверное? У моих в деревне еще только цветет и ягоды завязываются, поздний сорт, видимо.
А про пенки я с тобой целиком и полностью согласна - именно это самое вкусное в варенье)))
kufarrr
Jul. 30th, 2015 09:42 pm (UTC)
Ой, Лиля, пойду смотреть твой жж, на твоих малинок, редко сюда заглядываю сейчас :)
А фообще Франак небольшой совсем, в смысле не крупный, не знаю, сколько сейчас весит, то в год и девять был всего 10 100! Хорошо, что хоть по росту в нормы средние укладывается.
azarkinm
Jul. 31st, 2015 05:25 am (UTC)
А ў нас таксама гартэнзія. І мне яна вельмі падабаецца. Яшчэ ў бабулі расце блакітная. Проста неймавернай прыгажосьці.
kufarrr
Jul. 31st, 2015 06:45 am (UTC)
Блакітная! А гэта праўда, што калі звычайную белую паліваць марганцоўкай, ці яшчэ нечым, яна становіцца блакітнай?
azarkinm
Jul. 31st, 2015 08:02 am (UTC)
Я чытала пра гэта. Але ў маёй бабулі расце сама па сабе. Можа атрымаецца, дык фота выкладу вам сюды. Колер проста шыкоўны.
kufarrr
Jul. 31st, 2015 10:55 am (UTC)
Дзякуй! Тзнайсці і пасадзіць таксама.
azarkinm
Jul. 31st, 2015 11:11 am (UTC)
Куст не надта вялікі. Ды і я выпадкам яго амаладзіла так капітальна, што зараз маладыя парасткі толькі па калена. Калі разрасцецца, і вы яшчэ не знойдзеце блакітную гартэнзію сабе, то абмяняю на некую іншую кветку ад вас. :-))) Але відавочна не ў гэтым годзе.
kufarrr
Aug. 2nd, 2015 01:52 pm (UTC)
Добра, дзякуй! Буду памятаць :)
livejournal
Jul. 31st, 2015 05:31 am (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
(no subject) - sobachkasaas - Jul. 31st, 2015 07:36 am (UTC) - Expand
murrrrrka
Jul. 31st, 2015 08:04 pm (UTC)
очень люблю гортензию! Прекрасный пост, прекрасный Франочек!!!!!
kufarrr
Aug. 2nd, 2015 01:52 pm (UTC)
Спасибо! :)
Ира, а у вас есть синяя гортензия?
murrrrrka
Aug. 2nd, 2015 01:54 pm (UTC)
нету) хотя тоже о ней мечтаю))
kufarrr
Aug. 2nd, 2015 01:55 pm (UTC)
Такс, будем значит искать ;) Если найду - поделюсь!
murrrrrka
Aug. 2nd, 2015 01:56 pm (UTC)
спасібо!!!! она вроде не растет такім большім кустом как белая?
kufarrr
Aug. 3rd, 2015 02:31 pm (UTC)
Вот, смотри что нашла http://polisadnik.by/gortenzii.html
live_cat
Aug. 1st, 2015 04:31 am (UTC)
какое же клевое у вас лето! здорово, когда есть где ребенка приобщить к природе! Он у тебя такой уже взрослый! - деловой и самостоятельный! и ваще симпатяга! :)

аромат малины просто хлещет с монитора! :)
у меня Яна, похоже, будет думать, что все фрукты-овощи ягоды растут в магазине :) ну совсем негде ей показать
kufarrr
Aug. 2nd, 2015 01:54 pm (UTC)
Клевое лето у Франочка:) У них, этих малышей, вообще все расчудесно и я им даже завидую! :)
azarkinm
Aug. 5th, 2015 07:12 am (UTC)
Добры дзень, можа ведаеце, ці будзе ў гэтым годзе Крэўскі фэст керамікі?
kufarrr
Aug. 7th, 2015 01:25 pm (UTC)
Шчыра кажучы, не чула нiчога :(
( 28 comments — Leave a comment )