?

Log in

Previous Entry | Next Entry

ALOVAK #2

Крыху з запазданнем хачу расказаць пра другі, ліпеньскі, нумар часопіса ALOVAK. Рускамоўная версія пабачыла свет 25 ліпеня, недзе праз тыдзень з’явілася і беларускамоўная.

Хацела пачаць з пераліку падзяк тым, хто меў дачыненне да другога нумара, але зразумела, што гэта амаль немагчыма: столькі таленавітых і цудоўных людзей нам дапамагала! Таму кажу агульнае ДЗЯКУЙ усім-усім: нашым рэдактарам, аўтарам, фатографам, майстрам, героям, мастакам, падпісчыкам у сацыяльных сетках….!!!



Нумар атрымаўся на нашу думку па-сапраўднаму летнім і сакавітым, у мяне, канешне, ёсць свае “любімчыкі” сярод артыкулаў, але ўсё ж такі з задавальненнем гартаю цалкам ўвесь нумар. Спадзяюся, чытачам ён таксама прыйшоўся даспадобы.

Арыентаваным на “беларускасць” сябрам раю звярнуць увагу на фотаздымку ў Прылуках з цытатай Караткевіча, артыкул Насты Глушко пра традыцыі і паданні беларусаў, звязаныя з камянямі, інтэрв’ю і майстар-клас па выцінанцы цудоўнай Вольгі Бабурынай, матэрыял пра музей валуноў. Але ж і іншыя артыкулы вартыя ўвагі творчых беларусаў.






 

Буду ўдзячная вам за каментарыі, водгукі і прапановы. Да сустрэчы, ALOVAK!


Posts from This Journal by “alovak magazine” Tag

  • Беларускамоўныя блогеры

    Прывітанне, сябры! Мы тут амаль не спім рыхтуем чарговы нумар часопіса ALOVAK, пакуль у мяне невялічкі перапынак, звяртаюся да…

  • ALOVAK + ADNAK

    Рэдкі госць сёлета я ў ЖЖ. Хачу нагадаць пра сябе і расказаць, як на мінулым тыдні пабывала на цырымоніі ўзнагароджання фестываля беларускамоўнай…

  • ALOVAK magazine #1

    Ну вось, нарэшце я магу паведаміць маім ЖЖ-фрэндам аб тым, чым жыла апошнія….. 7 месяцаў. Як я сказала адной маёй паважанай знаёмай: “Ні…

Comments

( 10 comments — Leave a comment )
murrrrrka
Aug. 7th, 2015 01:13 pm (UTC)
Ураааа!! второй номер увидел свет и можно передохнУть😍. Прекрасный номер я считаю, но нет предела☺ ... будет еще лучше 😉
kufarrr
Aug. 19th, 2015 10:53 am (UTC)
Обязательно будет! ;)
livejournal
Aug. 7th, 2015 02:27 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
ofeliya666
Aug. 7th, 2015 03:52 pm (UTC)
А я ўжо засумнявалася, ці будзе беларускамоўная версія. А вы неяк адсочваеце, колькі людзей якую чытае? Па адкрыццю версій на сайтах мабыць? А што, калі ніхто белмоўную не будзе аглядаць? Мо гэта правакацыйныя пытанні))) Але я вось усё думаю, на колькі людзей увогуле ў гэтым плане хапае, прасоўваць нешта, без чаго з пункту погляду эээ "чыстага бізнэса" можна абыйсціся спакойна. Думаю, на колькі хапіла б мяне:) Ці ёсць, калі не сакрэт, аддача на белмоўную версію? Я разумею, што пытанне складанае, то можна ў прыват, мяне праўда гэта тэма хвалюе)

Мне падабаецца ўвогуле ваш часопіс. Ну як, я гляджу ў плане дызайна, хаця сама вёрсткай не займаюся, але ацаніць магу) На мой погляд усё добра) Што тычыцца напаўнення, то таксама ўсё цікава і разнастайна, але цяжкавата нейкі водгук пісаць, бо я не вельмі падпадаю пад аўдыторыю часопіса, калі па шчырасці. У вас такі больш ухіл на хэндмэйд, калі гэта можна так назваць...І імкненне ахапіць як мага большую аўдыторыю, што зразумела. Уласна мне падабаецца гэтая рубрыка з маркетынгам і прадпрымальніцтвам і інтэрв'ю, асабліва цікава пра Р. Сустава, што не дзіўна :)

kufarrr
Aug. 19th, 2015 11:41 am (UTC)
Прашу прабачэння, што так доўга не адказвала - была на лецішчы, а з тэлефона не зручна каменты вялікія рабіць.

Так, адсочваем, і на сённяшні дзень можна сказаць, што рускамоўную версію другога нумара прачытала прыкладна ў 12 раз болей людзей, чым беларускую. З першым нумарам розніца недзе ў 10 раз. Каб было больш зразумела, прывяду лічбы: у беларускага першага нумара было больш за 1 000 актыўных чытачоў і больш за 3 000 праглядаў. Так, гэта не 10 тыс. чытачоў і 95. тыс.праглядаў, як у рускай версіі (далёёёка не тое, так), але гэта таксама лічбы! І шчыра скажу, нават калі б яны былі яшчэ меншыя, я б не адмовілася рабіць беларускую версію... І я вельмі шчаслівы чалавек, бо другая "палова" часопіса, Ірына Бельская, мяне ў гэтым падтрымлівае і робіць двайную працу па вёрстцы, хоць сама карыстаецца пераважна рускай мовай у побыце. Дзякуй Богу, знаходзяцца і іншыя людзі, якія нам дапамагаюць таксама, мы ім вельмі ўдзячныя.
Карацей, будзем рабіць абавязкова і надалей :)

ofeliya666
Aug. 19th, 2015 05:35 pm (UTC)
Ды нічога, у нас ва ўсіх перыядычна такія праблемы)

Я думала, што лічбы меншыя, па праўдзе))) Так што не так ужо і пагана ўсё апынулася))) А тое, што расейскамоўная столькі бярэ -- не дзіўна, гледачы ж могуць быць і з суседніх краін. Я бачыла, што там у вас дзяўчына конкурс выйграла з Расіі здаецца. Сапраўды добра, што вы гэта робіце)
kufarrr
Aug. 19th, 2015 09:39 pm (UTC)
Ну так, з суседніх краін чытачоў шмат, амаль палова:)
Дзякуй!
kufarrr
Aug. 19th, 2015 12:36 pm (UTC)
Забылася адказаць на другую частку каментара.
Дзякуй за водгук! Я зразумела пра што вы кажаце ў плане аўдыторыі, але вось у мяне пытанне - а чалавеку прафесіанальнаму цікава толькі тое, што датычыцца яго прафесіянальнай дзейнасці? Мастаку - толькі пра мастакоў, керамісту - толькі пра кераміку і г.д.? Усе матэрыялы нашага часопіса звязаны тэмай творчасці ўвогуле і, канешне, разлічаны з большага на чалавека абсалютна любой адукацыі, не абавязкова прафесійнай мастацкай. Але ж і мастачкі часам шыюць сабе нешта ці робяць упрыгожанне на свята!:) Ну і ёсць жа артыкулы ўвогуле пазнавальныя - пра традыцыі ці мясціны, напрыклад. Ці я не так усе ж зразумела каментарый? Чаму вы не падпадаеце пад аўдыторыю часопіса? :)
ofeliya666
Aug. 19th, 2015 07:20 pm (UTC)
Я тут магу толькі за сябе адказваць, за свой вопыт) Мы шмат чаго рабілі ў каледжы з таго, пра што вы пішаце. А частка мне не блізкая ў тым плане, што мне прасцей купіць, чым рабіць самой. Не люблю я шыць) Мая сфера цікаўнасцей больш па графічнаму дызайну, відэа, анімацыі, а ў вас дэкаратыўна-прыкладная тэматыка. Пра традыцыі і мясціны цікава, сапраўды.
kufarrr
Aug. 19th, 2015 09:47 pm (UTC)
Зразумела:) Нам таксама вельмі цікава чытаць і пісаць пра графіку, ілюстрацыю, маляванне, анімацыю... але гэта будзе ўсе ж адным з накірункаў, не спецыялізацыяй.
( 10 comments — Leave a comment )