?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Прывітанне, сябры!
Мы тут амаль не спім рыхтуем чарговы нумар часопіса ALOVAK,  пакуль у мяне невялічкі перапынак, звяртаюся да вас з адным пытаннем.

Для аднаго цікавага праекта мне трэба даведацца, як у нас жывецца беларускамоўным блогерам, ці шмат у нас такіх увогуле:) vital_rudak , yozas_gubka , я памятаю вы складалі агляды/пералікі беларускамоўных жывых блогах, было гэта ў 2014 якім, так? Ці актуальная гэтая інфармацыя? Ці змянілася што на сёння? Хто ў нас самы папулярны беларускамоўны блогер, нарэшце рэшт:)
І яшчэ адзін бок пытання: калі ўлічваць не толькі ЖЖ, каго яшчэ трэба абавязкова чытаць/сачыць сярод беларускамоўных па вашай версіі? Закідайце, калі ласка, мяне спасылкамі:)

Дарэчы, цікавае пытанне адсюль узнікае: хто для вас блогер увогуле? Фейсбук лічыцца?


*фотачка для прыцягнення ўвагі:)  я падчас інтэрвію ў заснавальнікаў крамы Cubi rubi для ALOVAK#3 За здымак дзякуй Машы Сонгаль

Recent Posts from This Journal

  • БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ БЛОГЕРЫ-2

    Вітаю! Ці памятаеце, як я пыталася, ці маеце вы што сказаць пра беларускамоўных блогераў? І вось, д ругі сёлета нумар часопіса Беларускай Асацыяцыі…

  • Прывітанне, я тут!

    Напэўна, Жэжэшачка мяне згубіла ўсё ж:) Ну, ва ўсялякім выпадку, не ведаю, калі я ў бліжэйшы час знайду на яе час. Я не мастак пісаць караценькія…

  • ALOVAK #2

    Крыху з запазданнем хачу расказаць пра другі, ліпеньскі, нумар часопіса ALOVAK. Рускамоўная версія пабачыла свет 25 ліпеня, недзе праз тыдзень…

Comments

( 19 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Feb. 4th, 2016 08:47 pm (UTC)
мой леташні агляд беларускамоўных жыжыстаў (http://yozas-gubka.livejournal.com/133423.html) не зусім акутальны, пэўна палову ці не больш імёнаў са спісу можна выкрэсліць, кагосці з-за адсутнасці абнаўленняў, а хтосці перайшоў на рускую мову, зрэшты, на маёй памяці за гэты год яшчэ некалькі новенькіх беларускамоўных у ЖЖ з'явілася

калі падыходзіць строга, зыходзячы з ідэалаў цёплага лампавага жэжэ дзесяцігадовай даўніны які ўжо памёр, то фэйсбучнікі не блогеры, але калі глядзець з цяперашніх рэалій калі кожны запосціўшы коціка ў стаграм лічыць сябе блогерам то да можна і фэйсбучнікаў паддцягваць, але тут такая справа, што цяпер няма так бы мовіць монаплатформенных блогераў - нават стэндэлоншчыкі збіраюць трафік на свой адасоблены блог збольшага з розных соцсетак (нават у мяне на блог у жж ледзь не палова трафіка з соцсетак паза межаў жж прыходзіць) так што цяперашнія блогеры мульціплатформенныя - і пофіг жыжыст ён ці багамерзкі фэйсбучнік:)

Edited at 2016-02-04 08:49 pm (UTC)
ofeliya666
Feb. 4th, 2016 09:25 pm (UTC)
Ну няўжо новыя не з'явіліся?! Просім, просім!)))
kufarrr
Feb. 4th, 2016 09:28 pm (UTC)
Так, далучаюся!
yozas_gubka
Feb. 5th, 2016 06:50 am (UTC)
ну вось жа volka_z_bolkava нядаўна рэкламавала mckeyew
потым у 2015-м з'явіўся nieyki_malec з Віцебска, ды ўжо паспеў да нашага часу знікнуць:(
затым усім вядомы чалавек з штатывам завёў беларускамоўную версію бложыка lwagbud ды ўжо кінуў туды нешта посціць

ofeliya666
Feb. 5th, 2016 10:54 am (UTC)
Я гэтую рэкламу прапусціла, але ж там толькі тры паста!)))
Якія ўсе непастаянныя, эх. А я люблю фармат блога)
kufarrr
Feb. 4th, 2016 09:25 pm (UTC)
Мяне можна выкрэсліць:)

Круць, дзякуй за каментар!!
papa_rimsskij
Feb. 4th, 2016 10:12 pm (UTC)
не клевещи - Папы вот кроме как в жж больше нигде нет :)
и просмотры Папиного бложека на 70% беларуские
yozas_gubka
Feb. 5th, 2016 06:54 am (UTC)
Папа жж-старавер - такіх цяпер не робяць:)
дзіўна, у мяне таксама 72,5% беларускага трафіка на бложык за апошні год і дзіўна тут тое, што я думаў, што % будзе больш)
markiz_de_kiss
Feb. 4th, 2016 08:53 pm (UTC)
Фотка так сабе, а аб'ект сімпатычны. Што тычыцца блогераў, то ёсць жа нейкія топы ("ваш допіс трапіў у топ-25 белжж"), там і знойдзеце самых-самых.
kufarrr
Feb. 4th, 2016 09:26 pm (UTC)
Толькі дзеля каментароў пана Маркіза трэба вяртацца ў жж)

livejournal
Feb. 5th, 2016 07:35 am (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
kvetka_paparaci
Feb. 7th, 2016 07:43 am (UTC)
кажуць, і інстаграм-блогеры ё))
kufarrr
Feb. 7th, 2016 10:07 am (UTC)
Ведаю некалькі беларускамоўных, так. Але да 1000 падпішчыкаў прыблізна. А ці ведаеце супер-папулярныя ў інстаграме акаунты на беларускай мове?
kvetka_paparaci
Feb. 7th, 2016 11:03 am (UTC)
вось каб супер папулярныя, напэўна, і не ведаю таксама(
kvetka_paparaci
Feb. 7th, 2016 11:13 am (UTC)
У большасці сваёй я вяду інста па-беларуску, але, мне падаецца, што беларускамоўныя старонкі (на жаль) пакуль менш папулярныя. Паспрабую пабіць тэндэнцыю знешнім блогам))
Яўген Якавенка
Feb. 11th, 2016 04:02 pm (UTC)
беларускамоўны блогер з Гомеля
кулінарны і ня толькі беларускамоўны блогер Алеся Аўласевіч
і рэцэпт, і думкі, і відэарэцэпты і кінаагляды))

https://www.facebook.com/smachnaesti?fref=nf
https://vk.com/smachna_esti
http://kli4nik.info/archives/category/smachna-esci
https://www.youtube.com/channel/UCVvUMxLp2d9X12uHHUmV5Vg
kufarrr
Apr. 18th, 2016 07:04 pm (UTC)
Re: беларускамоўны блогер з Гомеля
Дзякуй за спасылкі!
veragodna
Mar. 18th, 2016 07:06 pm (UTC)
З Днём народзінаў! :)
kufarrr
Apr. 18th, 2016 07:04 pm (UTC)
Прапусціла віншаванне:) Дзякуй вялікі!!
( 19 comments — Leave a comment )