?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Вітаю!
Ці памятаеце, як я пыталася, ці маеце вы што сказаць пра беларускамоўных блогераў?
І вось, другі сёлета нумар часопіса Беларускай Асацыяцыі журналістаў “Абажур” даступны анлайн. І мне прыемна падзяліцца тым, што ў ім апублікаваны мой артыкул на тэму беларускамоўнага блогерства. А будзе яшчэ прыемней, калі з’явіцца і папяровая версія:)

Шчыра дзякую маім суразмоўцам, Аляксандры Баярынай і Уладзіміру yozas_gubka.



Маленькая рэмарка. З лістапада мінулага году я зноў стала студэнткай - аддзялення "Журналістыка" Беларускага Калегіюма. Цікавыя выкладчыкі, новы досвед -  мне вельмі падабаецца. Акрамя таго навучанне дапамагае ў працы над часопісам ALOVAK.
Юрыст, кераміст, журналіст.... што далей? Нават не пытайцеся:)



Спасылка на нумар "Абажура" вось тут - https://baj.by/be/content/novy-numar-abazhura-uzho-na-sayce



Comments

( 16 comments — Leave a comment )
yozas_gubka
Apr. 18th, 2016 02:57 pm (UTC)
дзякуй! дачакаўся:)
kufarrr
Apr. 18th, 2016 03:01 pm (UTC)
І я дачакалася:)
Можа за гэты час з'явіліся новыя імёны ў беларускамоўным сегменце ЖЖ? ))) Ці ў ТОПе што змянілася?
yozas_gubka
Apr. 18th, 2016 03:04 pm (UTC)
я трохі споўз на 4 месцы, а з новенькіх (адносна) хіба staydreamerbro набірае абароты)
kufarrr
Apr. 18th, 2016 07:09 pm (UTC)
У ТОП100 па-ранейшаму нікога больш з беларускамоўных не знайшла!(
livejournal
Apr. 18th, 2016 04:33 pm (UTC)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
ofeliya666
Apr. 18th, 2016 05:04 pm (UTC)
З цікаўнасцю прачытала, дзякуй!) Пайшла шукаць на фэйсбуку ўзгаданыя старонкі)))
У мяне ёсць знаёмая (не з Беларусі), каторая кажа, што не можа чытаць мой блог ад слова зусім. Канешне яна не замарочваецца гугл-транслейтам, ды мы і ўсе ведаем, як ён працуе з беларускай. Я спрабую з ім працаваць у рэжыме ангельская-беларуская ангельская, і пакуль што вельмі ён саступае расейскай у гэтым плане. Пры гэтым чалавек ведае некалькі замежных моў і свабодна чытае на іх. Для мяне гэта ўсё таямніца, як можна з такім багажом зусім не мець магчымасці разабрацца з беларускай. Не ў прыярытэце значыць, і калі людзі занятыя, яны не будуць сядзець і ўчытвацца ў "нязвыкла перакрыўлены" на іх погляд тэкст. Так што мова такі мае значэнне, эх)
kufarrr
Apr. 18th, 2016 07:00 pm (UTC)
А знаёмая не з Беларусі? Дарэчы, з усіх моў гугл транслэйт руска-беларускія тэксты неяк даволі прыстойна перекладае. Ва ўсялякім выпадку, з майго досведу. Канешне, не ідэальна, але не так, як руска-англійскія, да прыкладу. ЦІ мы нейкімі рознымі перакладчыкамі карысталіся?

Я прыйшла да высновы, і мае суразмоўцы пра гэта казалі, што папулярнасць блогу найперш залежыць ад самога блогера. Ну і трэба ведаць розныя маркетынгавыя хітрыкі, не бяз гэтага:) Але мова таксама ўплывае, несумненна, таму беларускамоўным блогерам трэба быць на галаву вышэй за тыя ж рускамоўныя, імха...
kufarrr
Apr. 18th, 2016 07:03 pm (UTC)
ой, не заўважыла, што напісана ўжо было, што не з Беларусі знаёмая.
Мне таксама, дарэчы, складана чытаць англамоўныя блогі, хоць англійскай валодаю, але мала практыкую. Разглядваю карцінкі:)
ofeliya666
Apr. 18th, 2016 07:23 pm (UTC)
З Расіі) Ды не, той жа. Мне здаецца, што анг-рус лепш чым анг-бел, а бел-рус сапраўды няблага. Ну і я ж напісала, што некаторыя проста не замарочваюцца) Белмова адразу пэўны сегмент канешне адсякае.. Ляніва, часу няма, ну такое)

Мяне хітрыкі трохі бесяць, тыя, якія я заўважаю ваўсяляк. Ужыванні розных слоў дарэчна і не для патраплення ў топы, увогуле крыклівыя загалоўкі... І відавочна "топавыя" скандальныя тэмы. Асабліва калі за гэтым нічога больш няма.
А, а яшчэ мяне бесіць рэклама))) Тая, дзе " я тут выпадкова адкрыла, і гэта крута" раздражняе больш чым "сёння ў мяне праплочаны пост", там хоць усё трохі больш шчыра.
kufarrr
Apr. 19th, 2016 04:03 am (UTC)
Хітрыкі розныя бываюць. Я хутчэй пра тое, калі блогер ідзе ў ногу з часам, разумее, чаму аддаюць перавагу людзі. ЦІ наадварот, стварае нейкі трэнд. Прыгожыя здымкі, цікавыя тэксты... Можа гэта і не хітрыкі зусім, канешне, а дальнабачнасць і стратэгія))

ofeliya666
Apr. 19th, 2016 01:26 pm (UTC)
А, ну з гэтым пагаджуся, але ж сапраўды гэта стратэгія!) І праца. А не выкарыстоўванне пэўных слоў, якія выносяць цябе ў топ. Але гэта мабыць не для мяне -- шукаць, што цікава людзям... Я вось дзіўлюся, як зарабляюць гэтыя самыя травэл-блогеры, якія крычаць, што ад колькасці каментаў залежыць, прафінансуюць іхняе наступнае падарожжа таямнічыя мецэнаты ці не. ) Не магу сказаць, што іх ажно ў кожным пасце рэклама, так што сапраўды нехта за гэта плоціць???
kufarrr
Apr. 20th, 2016 12:24 pm (UTC)
Цяжка разважаць пра тое, у чым не надта арыентуюся:) Не ведаю, як у нашай краіне, але ў іншых блогер - гэта можа быць прафесіяй, на якую можна добра жыць:)
kufarrr
Apr. 20th, 2016 12:24 pm (UTC)
п.с. а той самы камент схавала;)
markiz_de_kiss
Apr. 19th, 2016 03:43 am (UTC)
Артыкул будзе толькі ў папяровай версіі (і ў pdf, адпаведна). Сусветнае закуліссе не выкладзе гэта на сайце. Можаце лічыць мяне настрадамусам :)
kufarrr
Apr. 19th, 2016 04:00 am (UTC)
Што/хто такое сусветнае закуліссе? :)
markiz_de_kiss
Apr. 19th, 2016 04:15 am (UTC)
Даруйце, па імёнах назваць не магу :)
( 16 comments — Leave a comment )