?

Log in

Мои ответы на вопросы в февральском журнале. Один из вопросов мне часто задавали  и здесь, про проведение мастер-классов.
И еще, пользуясь случаям, уведомляю моих читателей о том, что по экономическим и личным причинам в апрельском номере будет мой последний материал. А следовательно в "Лукошко..." вопросы можно мне больше  не отправлять. На ваши вопросы в ЖЖ я по-прежнему отвечаю, не всегда оперативно, но стараюсь. Если какой-то ваш вопрос остался без внимания -  напомните мне, пожалуйста. Но вообще всем интересующимся я НАСТОЯТЕЛЬНО рекомендую почитать все мои записи под тегом "ремесленная деятельность".
Спасибо за внимание:)
П.С. Как всегда, изображение кликабельно.
февраль15weи

Новы праект

Сябры, вітаю!
Я зноўку пішу, што мяне апошнім часам вельмі мала ў ЖЖ. Я ўжо ўзгадвала новы праект, у якім бяру ўдзел... Надта таямніча, але  пакуль больш  расказаць не магу:) Але мне падаецца, будзе вельмі цікава, асабліва людзям творчым. Прычым, творчым - у самым шырокім сэнсе слова.  Літаральна ўчора-пазаўчора гэта праект займеў сабе акаунт у Instagram, дзе можна сачыць за анонсамі, "падглядваць" за працэсам падрыхтоўкі. Калі ласка, запрашаю ўсіх, хто ёсць у ІГ, далучацца да alovakmag!

Вось, можна націснуць на гэтую кнопку:

Instagram

Ну і не магу абысціся без карцінкі для прыцягнення ўвагі:)

IMGP2854
(працэс падрыхтоўкі....)

Увогуле, ці  ёсць хто тут у інстаграме?!
Если вы не читали январский номер "Лукошка идей" - в моих ответах вы сможете узнать больше о книге проверок и самих проверках ремесленников (у меня точно кто-то спрашивал об этом, и не раз). Как обычно - по клику картинка открывается в большем размере (достаточно ли большом кстати? если неудобно читать - скажите).

январь15web

Культурныя людзі

Субота  - цудоўны дзень. Нават я, ня гледзячы на тое, што на працу хадзіць не трэба (мая праца і мой галоўны працадаўца  - дома), заўсёды адчуваю выходныя. Магу дазволіць сабе пазней паспаць (аж да 8 гадзін раніцы), крыху раслабіцца (ну як, замест працы на ноўтбуку займаюся гаспадаркай). Карацей, адпачываю. Але ж субота для мяне яшчэ асаблівая тым, што ў гэты дзень я дастаю з паштовай скрыні маю любімую газету “Культура”. Пасля абеду, калі Франак засынае, я заварваю гарбату і хаця б 30 хвілін адвожу сабе на чытанне. Усю цалкам газету не чытаю, расцягваю асалоду на будучы тыдзень.

Без имени-2

Read more...Collapse )

І пагутарце са мной яшчэ вось аб чым: ці чытаеце вы ўвогуле папяровыя выданні?  Як лічыце, ці могуць быць папулярнымі папяровыя часопіс ці газета, ці будучае выключна за электроннымі выданнямі?

Зімовыя забавы

Як бы я не любіла вясну і лета, зімой усё ж хочацца снега. Я ўжо не спадзявалася, але ж ён усё ж такі выпаў:) У адзін з першых снежных дзён мы адразу пайшлі тэсціць “новыя” старыя санкі Франачка, новыя – таму што дзед прывёз іх толькі нядаўна, а старыя – бо засталіся, пэўна, яшчэ з дзяцінства Вадзіма.



белы снег, сінія паскіCollapse )
Але ж  Посткрыптум! Сябры! Звяртаюся зараз к беларускамоўным сябрам, ці тым, хто размаўляе і піша па-руску, але добра ведае мову родную. Аднаму новаму і вельмі цікаваму праекту трэба дапамога валанцёраў у перакладзе артыкулаў на беларускую мову. Тэма матэрыялаў – пра творчасць і творчых людзей. Калі вы нават сумняваецеся ў сваёй граматнасці – ваша дапамога ўсё роўна вітаецца! Пераклады будуць потым вычытвацца выкладчыкамі і карэктарамі. Пакіньце ў каментарах вашую згоду дапамагчы, я вышлю вам асабістым паведамленнем больш падрабязную інфармацыю.
Upg. Перакладаць трэба ў асноўным з рускай на беларускую, зрэдку - наадварот.
У пачатку студзеня да нас прыехалі сваякі з далёкай Сібіры (здагадайцеся, калі і як гэтыя сваякі там апынуліся, дакладней іх бацькі....). Заставаўся адзін дзень да адлёту назад, уся культурна-святочная праграма была, здаецца, намі пройдзена, калі я ўспомніла, што хацела трапіць у наш Нацыянальны мастацкі музей, каб паглядзець на арт-праект "Дрыяды".  Захапілі госцікаў з сабой і паехалі ўсе разам. Так бы мовіць, сумясцілі прыемнае з карысным.

Чаму мяне зацікавіў гэты праект яшчэ да таго, як я яго пабачыла уласнымі вачыма? Па-першае, я ўжо бачыла ў Сеціве некалькі здымкаў, яны мне вельмі спадабаліся. А па-другое, вельмі я люблю такія вось праекты. Калі збіраецца разам шмат творчых людзей, якія разам працуюць над нечым прывабным, творчым, натхняючым. Адзін, завадатай, прыдумляе канцэпцыю, другі - шые адзенне, трэці  - робіць упрыгожванне, чацверты - фатаграфуе (у дадзеным праекце фатограф і завадатай  - гэта адзін чалавек)..... і г.д. А яшчэ ж і стыліст, і візажыст, і мадэлькі... І ўсе яны звязаныя між сабой на пэўны прамежак часу адной ідэяй, гараць ёю, рэалізоўваюць задуманнае. І, што самае галоўнае,  атрымоўваецца рэзультат! Вось на гэты рэзультат было і цікава паглядзець.


                                                                                       
Чытаць далейCollapse )
Кто читает "Лукошко идей", наверное давно уже ознакомился с моими  ответами на очередные вопросы.
Будет ли в них что-то новое для моих старых френдов - не знаю, но выкладываю материал и сюда.
По клику картинка увеличивается.

юрист декабрь

Бывай, 2014!

Апошнім часам не хапае часу на ЖЖ, даруйце, сябры, што амаль не каментую, рэдка чытаю стужку. Але справамі я займаюся цікавымі, і, спадзяюся, у хуткім часе вы аб гэтым даведаецеся, таму не будзеце крыўдаваць на мяне:)

Наша кватэра зараз нагадвае соннае княства, і ў мяне з'явілася палова гадзіны, каб паспрабаваць прывесці свае думкі ў парадак, падумаць аб годзе адыходзячым, каб загадаць на год новы сапраўды вартыя жаданні. І першым чынам палезла ў Лайтрум, каб пагартаць фотаздымкі 2014-га. І неяк так само сабой склалася, што вырашыла я выбраць па аднаму здымку, самаму лепшаму на кожны месяц. Адразу скажу, што гэта быў вельмі цяжкі выбар! Падзей у гэтым годзе было шмат цікавых, запамінальных, здымкаў рабіла таксама шмат. Але ж галоўным крытэрам для мяне было знайсці менавіта такі здымак, які б адлюстроўваў настрой месяца. Таму прыметнік "лепшы" у дачыненні да гэтых фота - не літаральны, шэдэўрамі ях назваць цяжка:)

Ну што, пачну з канца. Снежань 2014.
Першы снег, сонца, цудоўныя месцы, людзі - іх было так шмат!



Мой 2014Collapse )

Сябры, і зараз зноў вяртаюся ў сучаснасць, 31 снежня 2014 года - самы час павіншаваць усіх вас з надыходзячым Новым годам!
Жадаю ўсім нам аптымізму, толькі прыемных навін, снежнай зімы, квітнеючый вясны, сонечнага лета і цёплай восені! Паболей радасных момантаў, і каб усё, што мы задумалі - споўнілася!
Да новых сустрэч ў 2015-ым!
Паважаныя рамеснікі! Нагадваю, што да 28 снежня трэба аплаціць рамесны збор на 2015 год.
Падрабязней чытайце тут - http://kufarrr.livejournal.com/29873.html

П.С, Напэўна, самі кароткі допіс у гэтым ЖЖ:)
Итак, согласно п.1.7. нового Указа ремесленники вправе реализовывать изготовленные ими товары:
- на торговых местах и (или) в иных установленных местными исполнительными и распорядительными органами местах,
- а также на основании гражданско-правовых договоров, заключаемых с юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями.

Вот это «а также» делает перечень возможных вариантов продажи изделий закрытым, и это меня  смутило … но обо всем по порядку.


ремесленникамCollapse )